У гомельскай кватэры знайшлі забальзамаванае цела 3-месячнай дзяўчынкі
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за забойства заведама малалетняга.
13 студзеня у адной з кватэр Гомеля знайшлі забальзамаванае цела трохмесячнай дзяўчынкі, паведамляе БЕЛТА.
Па факце смерці дзяўчынкі Гомельскае абласное ўпраўленне Следчага камітэта пачало крымінальную справу за забойства заведама малалетняга.
Па падазрэнні ў забойстве праваахоўнікі затрымалі 31-гадовую маці дзяўчынкі і яе 35-гадовага сужыцеля.
Фота — kaspiy.az