У Гомельскай вобласці 218 чалавек асудзілі за распаўсюд наркотыкаў
За першае паўгоддзе 2010 года ў Гомельскай вобласці 218 чалавек асудзілі за незаконнае абарачэнне наркотыкаў, паведамляе БелаПАН. Гэта 4,5% ад усіх асуджаных. У ліку тых, каму суд вынес вырак, 27 жанчынаў і 11 непаўналетніх. Палова выракаў — турэмнае зняволенне тэрмінам ад 1 да 15 год. Як адзначаюць мясцовыя праваахоўныя органы, сітуацыя з незаконным абарачэннем наркотыкаў цяпер значна змянілася. Раней гаворка ішла збольшага пра макавую саломку і яе распаўсюднікаў, у ролі якіх выступалі цыганы. Цяпер жа ж на першы план выйшлі сінтэтычныя наркотыкі, якімі ідуць з Расіі, краінаў Балтыі, а таксама азіяцкіх рэспублік.
Колькасць спажыўцоў наркотыкаў у Беларусі цягам апошніх 20 год павялічылася ў 20 разоў. На сёння на ўліку стаіць 13 тысяч наркаманаў. Эксперты ацэньваюць рэальную лічбу нарказалежных у 70 тысяч чалавек.