У гомельскім інтэрнаце на студэнтку звалілася столь (фота, відэа)
Здарэнне адбылося каля 3-й гадзіны ночы.
Дзве студэнткі дарожна-будаўнічага каледжу прачнуліся пасля таго, як ад столі адвалілася частка тынкоўкі. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Як паведамляе прэс-служба МНС, у інтэрнаце пасля здарэння адбываецца "касметычны рамонт". Пакой, дзе абрынулася тынкоўка, прызналі непрыдатным для жыцця, дзяўчат рассялілі па іншых пакоях.
Дарэчы, будынку сёлета споўнілася 60 гадоў.


Фота — mchs.gov.by