У гомельскім кінатэатры зробяць зніжку для жыхароў завулка Будаўнікоў
У гомельскім цэнтральным гарадскім кінатэатры зробяць зніжку для жыхароў завулка Будаўнікоў, а таксама працаўнікоў лазняў, саўнаў і аэрапорта. Прычына такой дабрачыннасці ў тым, што 21 снежня пройдзе прэм'ера расійскага фільма «Іронія лёсу, альбо З лёгкай парай-2». На палову менш заплацяць за білет таксама цёзкі па прозвішчы галоўных герояў папулярнай стужкі Надзі Шавялёвай і Жэні Лукашына.
Начальнік рэпертуарнага аддзела КУП “Гомельвідэапракат” Аляксандр Заяц сказаў Еўрарадыё, што не баіцца масавага прыходу Лукашыных і Шавялёвых:
“Будзе 500 — значыць, 500 і прапусцім. Калі мы ўжо анансавалі гэта, мы ж не можам адмовіцца, сказаць, што 20-ці ўжо далі, а вам мы не можам даць”.
Аднак у гэтых людзей на ўваходзе правераць дакументы, пажадана, каб быў пашпарт альбо пасведчанне з фотаздымкам. У тэлефонным гарадскім даведніку 30-ць Шавялёвых і ніводнага Лукашына.
Але найбольшая неспадзяванка можа чакаць “Гомельвідэапракат” у завулку Будаўнікоў (вуліцы Будаўнікоў у Гомелі няма, а менавіта на ёй у фільме і адбываліся галоўныя падзеі), бо невядома, колькі там жыве людзей і колькі вырашыць паглядзець фільм. Вось што кажа Аляксандр Заяц:
“Шчыра кажучы, яшчэ не глядзелі завулак. Збіраемся сёння-заўтра паехаць туды і паглядзець, дзе гэта. Я думаю, што людзі прыйдуць… з завулка”.
Паводле словаў гендырэктара “Кінавідэапраката” Васіля Коктыша, падобнай акцыі на прэм’еры фільма ў Мінску не будзе. Таму паўсотні мінскіх Шавялёвых і два Лукашыны пойдуць глядзець фільм за поўны кошт.