У Гродне абмяркоўваюць праблему абрання адзінага кандыдата ад апазіцыі

Форум палітычных і грамадскіх арганізацый праходзіць у нядзелю ў Гродне. Каля 70 сябраў партый і грамадскіх дзеячоў абмяркоўваюць перспектывы сваёй супрацы падчас будучых прэзідэнцкіх выбараў.  Як паведаміў Еўрарадыё адзін з арганізатараў, кіраўнік абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Юрый Істомін, акрамя падвядзення вынікаў "мясцовай выбарчай кампаніі", удзельнікі сходу плануюць вызначыцца з прэзідэнцкай кампаніяй: яе фарматам, магчымасцю адзінага кандыдата ад апазіцыі. "Мы абмяркуем нашу будучую супрацу на мясцовым узроўні", — сказаў Істомін.

Неўзабаве пачнуцца выступы прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзідэнты. Свой удзел пацвердзілі Рыгор Кастусёў, Яраслаў Раманчук, Аляксандр Мілінкевіч і Андрэй Саннікаў.