У Гродне адбылося экуменічнае спатканне хрысціянаў розных канфесій
У Гродне ўчора прайшло дзесятае экуменічнае малітоўнае спатканне, закліканае мацаваць еднасьць паміж хрысціянамі горада. У капліцы Маці Божай Міласэрнасці па вуліцы Рэпіна гэтым разам
сабралося больш за 100 святароў і вернікаў, якія прадстаўлялі
Рыма-каталіцкую і Грэка-каталіцкую (уніяцкую) Цэрквы, а таксама
хрысціянаў Поўнага Евангелля і пяцідзесятнікаў.
Тэмай спатканьня была малітва за Царкву, за яе ўмацаванне ў якасці носьбіткі маральных і духоўных каштоўнасцяў.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна
Тэмай спатканьня была малітва за Царкву, за яе ўмацаванне ў якасці носьбіткі маральных і духоўных каштоўнасцяў.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна