У Гродне асуджаны прараб, які скраў грошы рымска-каталіцкай епархіі
Прараб будаўнічай арганізацыі, які скраў грошы рымска-каталіцкай епархіі, асуджаны ў Гродне. Як паведамляе газета "Звязда", будаўнічая фірма ажыццяўляла рамонт уваходнай аркі са званіцай касцёла ў Слоніме. Пры гэтым службовыя асобы прадпрыемства прапанавалі настаяцелю храма разлічвацца за зробленае як безнаяўным шляхам, так і наяўнымі грашовымі сродкамі. Матывуючы перад заказчыкам неабходнасць спрашчэння працэдуры разлікаў і эканоміі часу, яны атрымлівалі грошы, якія затым прысвойваліся — больш за 23 мільёны рублёў. Прараб асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Фота — gs.by
Фота — gs.by