У Гродне гаспадар сабакі збіў мужчыну, які зрабіў заўвагу

У Гродне мужчына быў збіты за заўвагу гаспадару сабакі. Ён вяртаўся дахаты з маленькім сынам і сабака, які гуляў без намордніка, напалохаў дзіця. Гаспадар жывёлы адрэагаваў неадэкватна, пачалася бойка.

Як паведамляе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці, мужчына, які зрабіў заўвагу, ужо на пачатку атрымаў моцны ўдар і пасля толькі абараняўся. У яго зламаны палец на руцэ. Гаспадар сабакі сцвярджае, што сапернік сам яго зламаў падчас бойкі.

Распачатая крымінальная справа. У адносінах падазраванага склалі і адміністрацыйны пратакол за тое, што ён гуляў з сабакай без намордніка.

Здымак з архіву. Фота: lentanews.ru