У Гродне ідзе "піўная вайна": прадпрымальнікі не выконваюць рашэнне ўладаў
У Гродне гарадскія ўлады прымушаюць прадпрымальнікаў прыбраць піва з гандлёвых кропак на прыпынках грамадскага транспарту. Але прадпрымальнікі перакананыя, што зусім не парушаюць закон. Нагадаем, у пачатку чэрвеня, у адпаведнасці з рашэннем гарадскіх уладаў, піва з камерцыйных кіёскаў знікла. Аднак прадпрымальнікі пачалі змагацца за свае правы і звярнуліся ў Міністэрства юстыцыі, Савет Міністраў і Канстытуцыйны суд.
Мінюст выдаў прадпісанне, паводле якога незаконную забарону гродзенскія ўлады павінны зняць. Аказваецца, рашэнне гарвыканкаму не зарэгістраванае ў Нацыянальным рэестры прававых актаў, яно не высылалася на экспертызу.
Таму прадпрымальнікі ў верасні аднавілі гандаль півам. Вось што распавядае гродзенскі прадпрымальнік Павел:
"У нас ёсць на руках дакументы, якія сведчаць пра тое, што рашэнне гродзенскага гарвыканкама нелегітымнае. Мы з гэтага робім выснову, што мы можам яго не выконваць. Мы яго не выконваем і пачынаем прадаваць піва. І ўжо ў адносінах да нас з боку гарадскіх выканаўчых уладаў ідуць рэпрэсіі".
Ужо некалькі дзён ідуць праверкі, прадпрымальнікі атрымліваюць прадпісанні з пазначэннем тэрміну, калі яны мусяць прыбраць з продажу піва.
Чым закончыцца супрацьстаянне пакуль невядома. Прадпрымальнікі збіраюцца шукаць праўду ў судзе. Тым часам начальнік упраўлення гандлю гарвыканкама Святлана Сіверчукова каментаваць сітуацыю адмаўляецца:
"На жаль, я нічога каментаваць цяпер не буду".