У Гродне маладому чалавеку не спадабаліся прычоскі хлопцаў і ён іх збіў
У Гродне маладому чалавеку не спадабаліся прычоскі трох хлопцаў (ва ўзросце 18-19 гадоў), якія праходзілі міма, і ён іх збіў. Здарэнне адбылося днямі каля аднаго з дамоў па вуліцы Дзяржынскага. Міліцыя аператыўна затрымала зламысніка па прыкметах. Ім аказаўся 18-гадовы хлопец. Ён быў цвярозы.
Распачатая крымінальная справа па артыкуле "хуліганства". Затрыманы знаходзіцца ў следчым ізалятары, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.