У Гродне Міжнародны дзень “Бітлз” адзначылі дзеці з кепскім слыхам (фота)

У цэнтры горада на выкладзеным сэрцы з пялёсткаў руж ў танцы яны інтэрпрэтавалі на мову глуханямых песню “All you need is love”. Гэтую песню абралі таму, што Джон Ленан напісаў яе як гімн кахання, заклікаючы людзей праяўляць дабрыню і любоў да іншых. Каардынавалі ўзаемадзеянне харэографа і дзяцей з асаблівасцямі слыху іх педагогі.


 
Па словах педагога-арганізатара Гродзенскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі слыху Веранікі Калеснік, выступілі 14 дзяцей, хаця ахвочых было больш. Танцавальная акцыя прайшла пры падтрымцы праекта “Жывая Гісторыя”.