У Гродне мужчына абакраў забаўляльны апарат з мяккімі цацкамі
Непрацуючы гродзенец забраў каля 50 мядзведзяў, зайцоў, вавёрак, сабак, вожыкаў ды іншых лясных "братоў". Як піша "Гродненская правда", ахвярай злодзея стаў забаўляльны апарат, які ў народзе называюць "васьміножкам". З аднаго такога "спрута" на Цэнтральным рынку Гродна і дастаў цацкі 26-гадовы выкрадальнік.
Позна ўвечары ён адключыў апарат ад электрасілкавання і вытрас з яго мяккія цацкі. У выніку ён здаюыў амаль паўсотні "звяроў", кошт якіх вагаецца ад дзвюх да трынаццаці тысяч рублёў.
Міліцыянты знайшлі аматара мяккіх цацак праз некалькі дзён пасля крадзяжу. Ім удалося вярнуць больш за палову цацак. Куды падзеліся астатнія, высветліць расследаванне.