У Гродне на пажары выратавалі дваіх дзяўчат, у Полацку — дваіх мужчын

У Гродне, у адсутнасць гаспадыні, гарэў прыватны дом. Узгаранне пачалося на першым паверсе. У гэты час на мансардным паверсе знаходзілася дачка гаспадыні і яе сяброўка. Яшчэ да прыбыцця выратавальнікаў сусед іх выратаваў з дапамогай лесвіцы.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання, паведамляе прэс-служба МНС.

У Полацку адбыўся пажар у кватэры пяціпавярховага жылога дома. На момант узгарання там знаходзіўся 44-гадовы гаспадар разам са сваім 52-гадовым знаёмым. Абодва былі ў стане алкагольнага ап'янення. Іх выратавалі супрацоўнікі МНС. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала неасцярожнасць пры курэнні.

Фота — МНС