У Гродне на расколатыя асновы Старога моста кладуць новыя канструкцыі

У Гродне лопнулі асновы Старога моста, які зараз реканструіруюць. І на гэтыя асновы кладуць новыя канструкцыі. Пра здарэнне з асновамі, стала вядома некалькі дзён таму. Гродзенскія краязнаўцы рабілі фотаздымкі гэтага моста і заўважылі расколіну, якая ішла па адным са 100-гадовых буёў. Аднак гродзенскія мостабудаўнікі, што ўжо паўгода працуюць над рэканструкцыяй Старога моста ў Гродне, адмаўляюцца каментаваць выпадак.

Нагадаем, што Стары мост у Гродне павінен быць здадзены пасля рэканструкцыі ў эксплуатацыю напрыканцы жніўня 2008 года. Гэта будзе 4-палосная эстакада з невялікімі ходнікамі для пешаходаў. Каб пашырышь дарогу да маста ў Гродне ўжо знеслі некалькі дзесяткаў дамоў, што нібыта перашкаджалі рэканструкцыі і ўвайшлі ў планы па гэтай рэканструкцыі.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна