У Гродне на вытворчасці хімматэрыялаў адбылося ўзгаранне (фота)

У Гродне ў аўторак, 2 чэрвеня, на ўчастку па вытворчасці хімічных матэрыялаў на вуліцы Вясёлай адбылося ўзгаранне ангара. Яго арэндавала таварыства з абмежаванай адказнасцю. Адзін з відавочцаў кажа, што чуў гук выбуху.

Прэс-служба МНС адзначае, што ў ангары разлівалі бікор і пераўтваральнік іржы, там жа знаходзіўся і склад. У выніку пажару была знішчаная прадукцыя — агулам 400 літраў. Агонь пашкодзіў абсталяванне, часткова быў разбураны і сам ангар.  

Мяркуецца, што прычынай узгарання стала парушэнне тэхналагічнага працэсу. Высветлілася, што будынак ангара не быў уведзены ў эксплуатацыю ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Фота: МНС