У Гродне невядомы расплаціўся за цыгарэты купюрай вартасцю 500 тысяч рублёў

Купюрай вартасцю 500 тысяч рублёў расплаціўся невядомы, набываючы цыгарэты ў адным з камерцыйных кіёскаў Гродна. Ён папрасіў некалькі блокаў і патлумачыў прадавачцы, што такія банкноты былі ўведзеныя сёлета. У выніку махляр сышоў і з цыгарэтамі, і з больш як 400 тысячамі рублёў рэшты. Як паведамляюць праваахоўныя органы, твара мужчыны прадавачка не змагла пабачыць з-за малога памеру акенца, паведамляе «Народная газета».