У Гродне пабудуюць прытулак для жанчын, якія пацярпелі ад гвалту ў сям'і

Прытулак для жанчын, якія пацярпелі ад гвалту ў сям'і, пабудуюць у Гродне. У гэтым будынку, што паўстане на ўскрайку горада, жанчыны будуць знаходзіцца каля 15 дзён. За гэты тэрмін яны атрымаюць як псіхалагічную, так і медычную дапамогу.
Адзначу, што за апошнія тры гады на Гродзеншчыне колькасьць жаночых суіцыдаў павялічылася амаль у 4 разы. Як лічаць прадстаўнікі ўпраўленння аховы здароўя па Гродзенскай вобласці, асноўная прычына жаночага суіцыду - гэта алкагалізм і гвалт у сям'і.

Сяргей Апановіч
, Еўрарадыё, Гродна