У Гродне пачалася дабрачынная акцыя салідарнасці з Алесем Кіркевічам

З ініцыятывы прадстаўнікоў пазаўрадавых грамадскіх арганізацый і апазыцыйных палітычных партый Гродна ў горадзе над Нёманам узяла старт дабрачынная акцыя па збору фінансавых сродкаў, прызначаных на дапамогу родным і блізкім намесніка старшыні незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Алеся Кіркевіча, які цяпер знаходзіцца ў турме КДБ, паведамляе Радыё Рацыя

Алесь Кіркевіч падазраецца у "актыўным ўдзеле у масавых беспарадках". З 28 студзеня ў якасці затрыманага ён знаходзіцца за кратамі. На працягу дзесяці дзён з моманту затрымання яму павінны прад’явіць абвінавачванне.