У Гродне пакаралі актывіста за налепку, якую ён наклеіў у красавіку

У Гродне аштрафаваны на 620 тысяч рублёў актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Ларын.
Адміністрацыйная камісія Ленінскага раёна пакарала яго за наклеяную на сцяну налепку з заклікам прыйсці на «Чарнобыльскі шлях».

Нагадаем, Ларын быў затрыманы ўначы 22 красавіка каля будынка аблвыканкама і некалькі гадзінаў правёў у пастарунку. Позву ў адміністрацыйную камісію ён атрымаў толькі праз два месяцы.

Прэс-служба АГП