У Гродне перакрыты выезд на новую мінскую трасу
З сённяшняга дня ў Гродне перакрыты выезд на новую мінскую трассу, што ідзе з горада ў бок Індуры і мінае Ваўкавыск. Гэта звязана з рамонтнымі працамі па вуліцы Судакова ў пасёлку Паўднёвы абласнога цэнтра. Як паведаміў кіраўнік дарожна-рамонтнага прадпрыемства “Рэмбудаўтадар”
Алег Дабравольскі, перакрыццё дарогі звязана з выкладкай ліўнёвай
каналізацыі, а таксама запланаваным на выхадныя дні так званым
“ямачным” рамонтам вуліцы Кірава.
У сувязі з гэтым адбыліся змены ў руху маршрутаў гарадскога транспарту.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна
У сувязі з гэтым адбыліся змены ў руху маршрутаў гарадскога транспарту.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна