У Гродне перайменавалі помнік Чапаеву ў помнік Булак-Балаховічу (фота)

У Гродне актывісты не зарэгістраванага ў Беларусі "Маладога фронту" перайменавалі помнік Чапаеву ў помнік генералу Станіславу Булак-Балаховічу. Помнік месціцца на вуліцы Карбышава, у самым цэнтры горада. Замест надпісу "Чапаев" да помніка ў ноч на 28 лістапада актывісты прымацавалі шыльду з імем генерала Булак-Балаховіча і гадамі яго жыцця. Пра мэту гэтай акцыі Еўрарадыё распавёў адзін з маладафронтаўцаў:

Маладафронтавец: "Помнік быў перайменаваны ў ноч з суботы на нядзелю. Калі сучасная ўлада лічыць сябе пераемнікамі ўлады бальшавіцкай, то мы тады сябе будзем лічыць пераемнікамі Булак-Балаховіча і іншых змагароў з бальшавізмам".

Як паведамляецца на сайце арганізацыі, менавіта так у Гродне быў адзначаны Дзень Герояў - 90-годдзе Слуцкага Збройнага Чыну.






Так выглядаў генерал Станіслаў Булак-Балаховіч

Фота: "Малады Фронт"