У Гродне сабраліся тэатралы-лялечнікі з Беларусі, Літвы, Польшчы і Расіі

Святкаванне 30-годдзя гродзенскага абласнога тэатра лялек праходзіць у гэтыя дні. На юбілейныя ўрачыстаці з’ехаліся акторы і рэжысёры з усіх беларускіх тэатраў лялек, а таксама Беластока, Варшавы, Вільні і Масквы. На святочны капуснік з маскоўскага Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра лялек прыехала рэжысёр-пастаноўшчык Кацярына Абразцова. У 1940-м годзе яе дзядуля Сяргей Абразцоў гастраляваў у Гродне. Маскоўскія лялечнікі прадставілі акурат тыя п’есы, якія бачылі гродзенцы 70 год таму.

У рамках юбілейных урачыстасцяў 26 лістапада ў гродзенскай выставачнай залі адкрылася экспазіцыя “30 год сярод лялек”. Вось што распавёў Еўрарадыё рэжысёр Алег Жугжда:

“Тое, што вы бачыце тут, можна было пабачыць толькі на закрытых экскурсіях у нашым тэатральным сховішчы лялек. Тут шырока прадстаўлены ўсе мастакі, якія калісьці працавалі і працуюць у нашым тэатры”.

У суботу адбудзецца прэм’ера спектакля “Пікавая дама”. Паказ будзе закрытым, аднак акторы абяцаюць, што ўжо ў снежні новую п’есу зможа паглядзець кожны жадаючы.




Выстава тэатральных лялек будзе працаваць яшчэ тры тыдні


Акторы любімага сярод гродзенцаў спектакля “Тутэйшыя”


Вядомы бард Віктар Шалкевіч працуе ў лялечным тэатры з пачатку 90-х гадоў


Дырэктар гродзенскага тэатра лялек Аляксандр Ігнаценка