У Гродне сутыкнуліся аўтацягнік і аўтобус, ёсць пацярпелыя (фота)

21-гадовы кіроўца аўтобуса "МАЗ", які рухаўся па 30-м маршруце, позна зразумеў, што грузавік, што ехаў наперадзе, спыніўся.

Тармажэнне і спроба аб'ехаць перашкоду злева не дапамаглі пазбегнуць сутыкнення. У выніку, трое пасажыраў зваліліся ў салоне і атрымалі траўмы. Ім аказалі медыцынскую дапамогу. Аўтобус атрымаў значныя пашкоджанні, інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.

Фота — ДАІ