У Гродне ўпершыню за 9 год праходзяць дазволеныя пікеты апазіцыянераў

Прадстаўнікі гродзенскага БНФ ужо другі дзень ладзяць пікеты па зборы подпісаў за свайго кандыдата. Падчас гэтых пікетаў маладыя людзі збіраць подпісы за Сяргея Антусевіча, сябра Партыі БНФ і кіраўніка незалежных прафсаюзаў Гродзенскага "Азота", які вылучаецца ў Палату прадстаўнікоў. Чакаецца, што у адным з падобных пікетаў 15-га жніўня прыме ўдзел і лідэр аргкамітэта Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч.

Нагадаем, што пікеты гродзенскім апазіцыянерам улады дазволілі упершыню за апошніх 9 год.

Іван Пятроў, Еўрарадыё, Гродна