У Гродне выдалі паштоўку з абазначэннем ужо неіснуючых вуліц горада (фота)
Паштоўку з абазначэнннем неіснуючых на сённяшні дзень вуліц з плана Гродна 1937-га года выдалі гродзенскія краязнаўцы. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
"Дзе гэта вуліца, дзе гэты дом… Спазнай гісторыю свайго горада!” – менавіта такімі словамі на адваротным баку паштоўкі можна пазначыць рэгіён гродзенскага гета часоў другой сусветнай вайны. З 20 з лішкам вуліц і завулкаў засталіся толькі дзве, якія існуюць і цяпер - Вялікая Траецкая і Замкавая.
Ідэя выдаць паштоўку належыць нямецкаму даследчыку Феліксу Акерману, які пражыў у Гродне больш за год. А сёлета напрыканцы лютага ён быў адным з выступоўцаў на гродзенскай канферэнцыі па пытаннях Халакосту".