У Гродне з-пад зямлі біў фантан вышынёй 5 метраў (фота, відэа)
Надзвычайнае здарэнне адбылося ў выніку выпрабаванняў цепласетак.
Як піша autogrodno.by, фантан вышынёй да 5 метраў біў 28 ліпеня з-пад праезнай часткі на вуліцы Горкага.
Камунальнікі растлумачылі, што ў гэтым раёне праводзіліся выпрабаванні цепласетак: з дапамогай павышанага ціску халоднай вады выяўлялі "вузкія месцы". Прарыў адбыўся насупраць "Дома Тэхнікі".

Фота — autogrodno.by