У Гродне злавілі чарговага 17-гадовага эксгібіцыяніста
Сярод пацярпелых ёсць школьніцы.
У Гродне праваахоўнікі затрымалі эксгібіцыяніста. Яму 17 гадоў, ён нідзе не працуе. Як паведамляе БелаПАН, малады чалавек дэманстраваў у ліфце жылога дома інтымныя часткі свайго цела дваім вучаніцам 11-га класа. Вядомы яшчэ адзін падобны эпізод.
Адзначаецца, што ва ўсіх выпадках хлопец высочваў дзяўчат і жанчын, якія яму спадабаліся, ішоў за імі да "зручнага месца", у якім і дэманстраваў свае полавыя органы. Дарэчы, раней 17-гадовы жыхар Гродна быў асуджаны за здзяйсненне аналагічных злачынстваў.
У абласным цэнтры сёлета адбылося некалькі выпадкаў затрымання эксгібіцыяністаў. У чэрвені 17-гадовы хлопец напаў на маладую настаўніцу. Спачатку ён прадэманстраваў ёй свае полавыя органы, а пасля накінуўся і паваліў на зямлю. Настаўніца не разгубілася, здолела вырвацца і выклікаць міліцыю. Зламысніка затрымалі.
У лістападзе ў Гродне лавілі 40-гадовага эксгібіцыяніста, які "дзейнічаў" каля вакзала.
Здымак з архіву. Фота — ria.ru