У Гродне знішчылі ўнікальную фрэску, каб прабіць дзверы для крамы (фота)

На доме на вуліцы Ажэшкі ў Гродне знішчаны сегмент фрэскі, выкананай ва унікальнай тэхніцы сграфіта. На яго месцы зрабілі дзверы. Фрэску з шасці элементаў рабіў гродзенскі мастак Аляксандр Сільвановіч. Па яго словах, асноўная ідэя пано — паказаць гісторыю Гродзеншчыны і гандлёва-рамеснага раёна, дзе зараз знаходзіцца будынак. Фрэска рабілася ў тэхніцы разьбы па каляровай тынкоўцы. Адзначаецца, што гэта вельмі надзейная і даўгавечная тэхніка. 

Аднак пры стварэнні дзвярэй для новай крамы, якая размясцілася ў будынку, частка фрэскі была незваротна знішчаная, піша "Гродзенская праўда". Акрамя таго, будаўнікі пашкодзілі яшчэ адну частку — з сімвалам Гродна, аленем святога Губерта.