У Гродзенскай вобласці беспрацоўных зарэгістравана больш, чым вакансій
Колькасць беспрацоўных у Гродне і Гродзенскай вобласці амаль у паўтары разы перавышае колькасць вакансій. Як паведаміў Еўрарадыё начальнік упраўлення дзяржаўнай службы занятасці Гродзенскага аблвыканкама Іосіф Цівончык, сёння на 5665 беспрацоўных у вобласці цэнтр занятасці можа прапанаваць толькі 3810 вакансій, а на 2300 беспрацоўных у горадзе — 1372 вакансіі. Прычына, па словах Іосіфа Цівончыка, у цяжкім фінансавым становішчы на мясцовых прадпрыемствах.
Іосіф Цівончык: “На прадпрыемствах магчымасці для працаўладкавання змяніліся. Улічваючы сітуацыю з эканамічным крызісам, натуральна, што пашырэнне вытворчасці альбо павелічэнне персаналу зараз больш праблематычныя. І вакансій, і магчымасцяў для працаўладкавання сёлета менш, цяжэй гэта”.
Ды і тыя вакансіі, што ёсць — працоўных спецыяльнасцяў. Такіх да 70 адсоткаў. А пераважная большасць зарэгістраваных беспрацоўных, па словах начальніка ўпраўлення службы занятасці, гэта юрысты, эканамісты, бухгалтары.
Каб неяк падтрымаць такіх людзей, а таксама пенсіянераў і тых, хто заняты на вытворчасці няпоўны працоўны тыдзень, аблвыканкам арганізоўвае часовае працаўладкаванне ў сельскую гаспадарку альбо да камунальнікаў. У калгасах людзям прапаноўваць збіраць камяні на палях альбо перабіраць садавіну ды гародніну. Камунальнікі накіроўваюць на ўборку тэрыторый і сметнікаў. Зарабляюць на такой часовай працы, кажа Іосіф Цівончык, ад 15 да 20 тысяч у дзень.