У гродзенскім Фарным касцёле ўсталявана апошняя з адноўленых скульптур
Аднаўленчыя работы ў гарадзенскай кафедральнай базіліцы падыходзяць да завяршэння. 22 снежня на алтар усталявалі скульптуру Святога Амброзія. Адрэстаўраваны алтар плануецца ўрачыста адкрыць ў жніўні 2011 г. Скульптуры выразаліся з суцэльнай ліпы, як таго патрабаваў арыгінал. Цяпер засталося толькі нанесці пазалоту на алтар. Разбяры аднавілі усе чатыры фігуры святых па фотаздымках. Над аднаўленнем скульптур працавалі на працягу чатырох гадоў.
Алтар Фарнага касцёлу моцна пацярпеў у час пажару ў 2006 г. з прычыны кароткага замыкання. Агонь знішчыў тады частку унікальнага драўлянага алтара XVIII стагоддзя - рэльефныя калоны, частку балюстрады, дэкор і чатыры скульптуры, паведамляе Твой стыль.