У гродзенскім грамадскім транспарце ўпершыню за 20 год з'явіліся кандуктары
У гродзенскім грамадскім транспарце з’явіліся кандуктары. Яны правяраюць плату за праезд, а таксама прапаноўваюць набыць білеты і праязныя.
Дагэтуль у транспарце горада білеты можна было набыць толькі ў кіроўцы, прычым стужкамі па 6 ці 12 штук.
Дзякуючы гэтаму эксперыменту, аўтапарк горада вырашыў высветліць, ці выгадней трымаць аднаго кандуктара ў аўтобусе замест вялікай колькасці кантралёраў на прыпынках.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна