У Гродзенскім раёне загінулі 6 тысяч качанят (фота)

19 лютага ў вёсцы Шынкаўцы Гродзенскага раёна ў будынку птушніка на птушкафабрыцы прадпрыемства "Коскра" загінулі 6 тысяч качанят. Узгаранне заўважыў каля 17-й гадзіны дзяжурны падчас абыходу аб'екта. На месца прыехалі ратавальнікі, якія да 19-й гадзіны лакалізавалі, а пасля і ліквідавалі пажар.

Як інфармуе прэс-служба МНС, у адной частцы будынка знаходзіліся 8 тысяч качанят у 10-дзённым узросце, у іншай — 16 рулонаў саломы. 2 тысячы качанят былі выратаваныя. Ад агню пацярпеў уцяпляльнік перакрыцця, салома, на плошчы 20 квадратных метраў быў разабраны дах. Ніхто з людзей не пацярпеў. Спецыялісты высвятляюць, што магло стаць прычынай узгарання.

Фота: mchs.gov.by