У Гродзенскім раёне затрымалі машыну з актывістамі Незалежнага прафсаюзу

Сёння раніцай у Гродзенскім раёне каля вёскі Верцялішкі міліцыянты затрымалі аўтамабіль, у якім ехалі кіраўнік Незалежнага прафсаюзу прадпрыемства "Гродна-Азот" Сяргей Антусевіч, прафсаюзны актывіст Анатоль Хацько і старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Сяргей Мальчык.  Праваахоўнікі ім паведамілі, што затрыманне адбылося з нагоды крадзяжу магнітолаў з аўтамабіляў. Зараз актывісты знаходзяцца ў РАУС Гродзенскага раёна. Дарэчы, сёння ў легкавіка Антусевіча невядомымі былі парэзаныя ўсе колы.

Радыё Свабода