У гродзенскім скверы падпаліла сябе 50-гадовая жанчына

50-цігадовая жыхарка Гродна падпаліла сябе недапалкам, за яе жыццё змагаюцца ўрачы.  П'яная жанчына заснула у адным з гарадскіх скверыкаў на лаве. Недапалак яна не затушыла. Ад яго і затлела вопратка. Жанчына атрымала апёкі 40% цела.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна