У Гюмры каля мемарыяла "Маці Арменія" зарэзалі расійскага вайскоўца
Вядома, што Іван Новікаў праслужыў на расійскай ваеннай базе ў Арменіі не больш за тры месяцы.
У Гюмры каля мемарыяла "Маці Арменія" зарэзалі расійскага вайскоўца Івана Новікава. Ён праслужыў на 102-й расійскай ваеннай базе ў Арменіі не больш за тры месяцы.
Як паведамляе РІА "Новости", цела забітага знайшлі ў панядзелак. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "забойства", на месцы здарэння працуюць следчыя. Да мемарыялу прыехалі і прадстаўнікі расійскай ваеннай базы, якая дыслакуецца ў Гюмры.
Нагадаем, у студзені сёлета яшчэ адзін вайсковец з 102-й расійскай ваеннай базы Валерый Пермякоў забіў армянскую сям'ю — шэсць чалавек. У Гюмры і Ерэване тады прайшлі масавыя акцыі пратэсту, людзі патрабавалі судзіць салдата па армянскіх законах у Арменіі.
Фота: hayweb.ru