У Хоцімску невядомыя пакінулі запіску пра "замініраванне" філіяла банку

Бомбу шукалі ў філіяле банку ў Хоцімску на Магілёўшчыне. На акне будынка была знойдзеная запіска, у якой невядомыя зламыснікі паведамлялі, што філіял замініраваны. Былі эвакуяваныя супрацоўнікі і наведвальнікі банку, аднак сапёры ніякага выбуховага прыстасавання не знайшлі.

Распачатая крымінальная справа, ідзе пошук "тэрарыстаў". Для іх выкрыцця ў Хоцімску праводзяцца экспертызы почырку, праглядаюцца запісы камер відэаназірання.

Інтэрфакс