У Італіі арыштавалі мужчыну, які скраў жанчыну і прымушаў яе мыць посуд
Жыхар італьянскага горада Генуя арыштаваны па падазрэнні ў выкраданні былой сяброўкі, якую ён прымушаў мыць посуд і выконваць іншыя хатнія працы. Як паведамляе Reuters, 43-гадовы італьянец скраў жанчыну, калі яна
знаходзілася ў адным з бараў. Ён запіхнуў яе ў аўтамабіль і завёў у
свой дом, дзе прымушаў займацца гаспадаркай. Паліцыю выклікала сяброўка
выкрадзенай, якая была сведкай здарэння ў бары.