У Італіі злодзеі ў паліцэйскай уніформе скралі брыльянты на мільёны еўра
Буйное абрабаванне адбылося ў італьянскім горадзе Мілан. Невядомыя злодзеі скралі з аднаго з ювелірных салонаў брыльянты на некалькі мільёнаў еўра. Яны рыхтаваліся некалькі месяцаў і выкапалі падземны ход ад будаўнічай
пляцоўкі, якая знаходзіцца побач. Само абрабаванне адбылося на працягу
некалькіх хвілін.
Сем мужчын, апранутых у міліцэйскую уніформу, праламілі сцяну ў падвале і ўварваліся ў салон, дзе персанал рыхтаваў упрыгожанні да вечарынкі з нагоды ўручэння “Оскараў”. Супрацоўнікаў салона звязалі і зачынілі ў прыбіральні, а ўпраўляючага прымусілі адчыніць сейфы.
Паведамляецца, што злодзеі не былі ўзброеныя і не хавалі сваіх твараў. Яны не пакінулі амаль ніякіх слядоў і ўцяклі па тым жа тунэлі.
РИА “Новости”