У Іўеўскім раёне прадалі 200-гадовы палацавы комплекс разам з людзьмі
200-гадовы палацава-паркавы комплекс прадаў разам з яго жыхарамі кіраўнік сельгаспрадпрыемства ў вёсцы Жэмыслаў Іўеўскага раёна. У савецкія часы ў былым маёнтку Ўмястоўскіх знаходзіліся праўленне калгаса, клуб і бібліятэка, аднак 10 гадоў у ім ужо ніхто не жыве. Прынамсі, так думаў кіраўнік.
Палацавы комплекс ён прадаў праз аб'яву ў інтэрнэце за 8 млн рублёў, хаця яго ацэначны кошт складае каля 500 млн. Пракуратура прызнала гэтую здзелку незаконнай. Больш таго, новы гаспадар маёнтка даведаўся, што ў набытым будынку жыве 76-гадовая пенсіянерка, якая пра продаж нічога не ведала.
Тэлеканал ОНТ адзначае, што калі суд прызнае дамову несапраўднай, то кіраўніку гаспадаркі пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.