У Івацэвіцкім раёне школьніца выпала з аўтобуса на ўборцы буракоў

Трагедыяй ледзь не завяршылася ўборка буракоў у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Аляксей Мурланаў:

“На дапамогу працаўнікам мясцовага сельскагаспадарчага кааператыва “Мілейкі” былі накіраваныя вучні мясцовай базавай школы. На поле хлопцы і дзяўчаты ехалі ў аўтобусе, які належыць СГК.

Падчас руху выпадкова адчыніліся дзверы аўтобуса, і на дарогу выпала дзяўчына-дзесяцікласніца.

На шчасце, дзяўчына засталася жывая. У цяжкім стане з чэрапна-мазгавой траўмай яе адвезлі ў цэнтральную раённую бальніцу”.