У Калінінградзе кажуць, што Беларусь канфіскоўвае расійскія фуры

Мытня Беларусі затрымала некалькі грузавых фур, якія ішлі транзітам у Калінінград. Пра гэта паведамляе паведамілі interfax.by са спасылкай на прэс-службу Калінінградскай гандлёва-прамысловай палаты.

Грузавікі былі затрыманыя на расійска-беларускай мяжы. Перад гэтым яны перавозілі з Калінінграда ў Маскву тэлевізійную і бытавую тэхніку. Беларускія мытнікі, па словах калінінградцаў, тлумачаць, што канфіскуюць фуры як прылады злачынства, бо на іх раней перавозілі кантрабандную электратэхніку.

Нагадаем, што яшчэ на пачатку снежня на літоўска-беларускай мяжы былі затрыманыя каля 20 грузавых фураў з электронікай, якую взлі з Калінінградскай вобласці ў Маскву. Частку фур прапусцілі ў Расію, а груз некалькіх арыштавалі, заявіўшы, што яны паступаюць не з Расіі, а з трэціх краінаў. Гэта былі тэлевізары і мікрахвалёвыя печкі. У сярэдзіне студзеня 2015 года Гродзенскі абласны суд пацвердзіў законнасць дзеянняў мытнікаў Беларусі. Канфіскаваную тэхніку пачалі распрадаваць.

Урад Калінінградскай вобласці лічыць дзеянні беларускай мытні незаконнымі.

Кіраўніца прэс-службы Мытнага камітэта Беларусі Святлана Мардас заявіла "Інтэрфаксу", што не мае інфармацыі пра затрыманне грузавых фураў.

Фота — klops.ru