У Калінкавічах гарэў грузавік, мужчына атрымаў апёкі (фота)
Здарэнне адбылося раніцай 9 чэрвеня.
Аўтамабіль "Сканія" быў прыпаркаваны на адной з гарадскіх вуліц. Калі загарэўся маторны адсек і кабіна, узгаранне спрабаваў патушыць 71-гадовы бацька індывідуальнага прадпрымальніка-ўладальніка грузавіка. Мужчына атрымаў апёкі 4% цела 2-3 ступені, яго шпіталізавалі.
Машыну патушылі ратавальнікі. Прычына ўзгарання пакуль невядомая, інфармуе прэс-служба МНС.




Фота — mchs.gov.by