У Калінкавічах мікрааўтобус з ратавальнікамі трапіў пад лакаматыў. Фота
Здарэнне адбылося сёння раніцай. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Раніцай 8 красавіка на станцыі Калінкавічы адбылося здарэнне. На чыгуначным пераездзе лакаматыў сутыкнуўся з мікрааўтобусам. Як інфармуе сайт govorim.by, машыністы падавалі гукавыя сігналы, але 45-гадовы кіроўца на гэта не рэагаваў. Пазней ён патлумачыў, што трапіў у аварыю з-за сваёй няўважлівасці. У выніку аварыі мікрааўтобус аднаўленню не падлягае.
Кіроўца, жыхар Століна, які працуе ў калінкавіцкім аддзеле МНС, а таксама яго калега, які сядзеў побач, атрымалі нязначныя траўмы і ад шпіталізацыі адмовіліся.