У камандзіровачных з Брэста ў Расіі скралі беларускія рублі і квіткі
Дваіх жыхароў Брэста збілі і абрабавалі ў Арэнбургскай вобласці Расіі. Мужчыны былі ў камандзіроўцы ў горадзе Абдуліна і пасля працоўнага дня зайшлі ў кавярню, дзе пасварыліся з мясцовымі жыхарамі. Адбылася бойка, пасля якой у беларусаў з кішэняў зніклі 200 тысяч
беларускіх рублёў, 4000 расійскіх і 200 долараў, а самае галоўнае -
квіткі на дарогу ў Беларусь.
У міліцыі пацярпелыя апазналі па фотатабліцах сваіх крыўдзіцеляў, раней яны ўжо былі асуджаныя, паведамляе сайт Міністэрства ўнутраных спраў Расіі.
У міліцыі пацярпелыя апазналі па фотатабліцах сваіх крыўдзіцеляў, раней яны ўжо былі асуджаныя, паведамляе сайт Міністэрства ўнутраных спраў Расіі.