У Камянцы прайшлі суды над людзьмі, якія церпяць ад алкагольнай залежнасці

Чацвёра мужчын і адна жанчына апынуліся на паказальным судзе ў Камянцы на Брэстчыне. У актавай зале мясцовай службы ЖКГ прайшло выязное паседжанне раённага суда па разглядзе справаў аб накіраванні на прымусовае лячэнне людзей, якія церпяць ад алкагольнай залежнасці. Як адзначае газета "Рэспубліка", гэта ўжо трэцяе паседжанне раённага суда, якое праходзіць пры вялікай аўдыторыі. Поўную залю забяспечваюць супрацоўнікі міліцыі, якія "запрашаюць" на падобныя працэсы "кандыдатаў" на прымусовае лячэнне.