У касах аўтавакзалаў збіраюць пашпартныя звесткі пасажыраў

Пашпартныя звесткі ўсіх пасажыраў з 1 ліпеня збіраюць міжнародныя касы мінскіх аўтавакзалаў. Цяпер, каб набыць квіток на аўтобус у Польшчу ці Літву, трэба паказаць касірцы пашпарт альбо яго ксеракопію.  Вось што паведамілі Еўрарадыё пра мэты збору інфармацыі ў міжнародных касах Мінскага аўтавакзалу:

"Ну проста патрэбная інфармацыя... Інфармацыя патрэбная для вышэйшага кіраўніцтва".

Там удакладняюць, што цікавіць гэтае кіраўніцтва, колькі беларусаў і колькі замежнікаў плануюць паехаць за мяжу на аўтобусе.

"Кожны мусіць быць улічаны, хто куды едзе", - кажуць у міжнародных касах.