У Херсон прыбыў першы з пачатку вайны цягнік з Кіева
Цягнік прыбыў у Херсон / Ігар Смилянскі
Першы з пачатку ўварвання Расіі ва Украіну цягнік з Кіева прыбыў у Херсон, расказвае Суспільне. Ён адправіўся з украінскай сталіцы позна ўвечар 18 кастрычніка, а гэтай раніцай спыніўся ў вызваленым украінскім Херсоне.
У цягніку прыехала 200 пасажыраў. Вагоны састава распісалі ўкраінскія мастакі — гэта быў супольны праект Украінскай чыгункі і ініцыятывы UNITED 24.
Напярэдадні чыгуначны вакзал Херсона падключылі да электрычнасці і водазабеспячэння. З моманту вызвалення Херсона да аднаўлення чыгуначнага руху прайшоў тыдзень.
Цяпер па планах цягнік будзе курсаваць рэгулярна. Адпраўляцца ў Херсон ён будзе па цотных ліках, а вяртацца назад у Кіеў — па няцотных.
Першы з пачатку вайны цягнік з Кіева ў Херсон