У Кіеве журналісты будуць пікетаваць МУС: "Міністр, расследуй ці сыходзь!" (відэа)

Як паведамляе УНІАН, прыйсці сёння а 11-й гадзіне да будынка МУС Украіны заклікалі Незалежны медыя прафсаюз і Нацыянальны саюз журналістаў. Галоўны лозунг акцыі: "Міністр, расследуй ці сыходзь!"


Нагадаем, 18 траўня ў Кіеве каля будынка Галоўнага ўпраўлення МУС (!) хлопцамі ў спартовых касцюмах былі збітыя журналістка "5 канала" Вольга Сніцарчук і карэспандэнт "Коммерсанта" Улад Содзель. Перад гэтым яны здымалі, як невядомыя збівалі прадстаўнікоў партыі "Свабода". Журналістаў таксама білі да крыві. Міліцыя ім на дапамогу чамусьці не прыйшла.


Журналісцкія арганізацыі лічаць, што калі міністр унутраных спраў Віталь Захарчанка не расследуе інцыдэнт, ён мусіць пайсці ў адстаўку.


 

У Кіеве апазіцыянеры спынілі бронетранспарцёр і затрымалі яго кіроўцу (відэа)