У кітайскім заапарку невядомы садраў скуру і адсёк галаву амурскаму тыгру
Невядомы абезгаловіў амурскага тыгра ў заапарку кітайскага горада Ічан (правінцыя Хубэй). Цела тыгрыцы знайшлі без галавы, лапаў і скуры. Замок на клетцы быў зламаны. Як паведамляе Associated Press, скуры тыграў прадаюцца ў Кітаі на
“чорным рынку”, а іх часткі цела выкарыстоўваюцца ў кітайскай
традыцыйнай медыцыне.