У кліпе Веркі Сярдзючкі для “Еўрабачання” зняліся 100 аголеных украінцаў

Прэм'ера кліпа, знятага Сямёнам Гаравым на песню “Dancing”, з якой Верка Сярдзючка выступіць на “Еўрабачанні”, адбылася сёння. У роліку зняліся 100 аголеных украінцаў. Андрэй Даніилка выбіраў іх асабіста, каб паказаць Еўропе, што “менавіта ва Украіне жывуць самыя прыгожыя людзі”.

Убачыць відэа можна на афіцыйным сайце Веркі Сярдзючкі. Зараз ідзе мантаж другой версіі кліпа, у якую ўвойдуць правакацыйныя кадры і цікавыя моманты здымак, не якія трапілі ў арыгінальную версію.